Лiст да Кiева

Не па вертыкалі – па коле,
Сыду на святыя ніколі.
Заблытала Свіслач-рака
І трамвай заблукаў
Кудысь студзеньскай ноччу.
Я ў коле заганным, барочным,
Цяпер відавочна…
Даруй, Светлы Горад,
Мне з мінскага кола
Пакуль не сыйсці,
Трэба чыстцу прайсці.
Не ў гэтым жыцці…
Ўжо нават не роспач, не гора,
Але й не пакора,
Пакуль ёсць душы тваёй,
іншай,
прастора,
Пакуль не пазбавілі зроку і слыху,
Пакуль магу дыхаць.


Рецензии