Ветразь белай завеi абмяк i павiс...

***
Ветразь белай завеі абмяк і павіс,
Толькі шэрань на ціхіх бярозах.
Зачапілася неба за лесу карніз
І сумуе па снежных заносах.

Можа, зноў замяце і завее на біс,
Загудзе над раллёй у палосах?
Можа, споўніць зіма свой адвечны капрыз
І ў крыштальных засвеціцца росах?

27 студзеня 2022 г.


Рецензии