Лёс ашчаджае творца

Вера Стасенко
Няўмольны час глынае цішыню,
Сыходзяць гукі ў таемны замак.
Куточак родны добрыць дабрыню
І заахвочвае радком чароўны ранак.
Хадой штодня адшукваю цяпло
Сярод людзей з узнёслаю душою.
Хай Бог дае натхнёнасць ім, святло,
Ахову для жыццёвага настрою.
Глынае цішыню няўмольны час,
Што захаваў сяброў маіх карціны.
Лёс ашчаджае творцаў, каб не згас
Удзячны подых, ды жыцця хвіліны.
27.07.2020


Рецензии