Прыв тальнае

Вера Стасенка
Прывітанне родным шатам,
Краю любаму з далёк!
Лёсам кінута калматым
За мяжою струмкіх рэк...
Завітаць да дзіўных руняў,
Сонцу з ласкай усміхнусь...
Ветрык просіць новых гульняў,
Я гуляць з ім пагаджусь.
Усхваляць заўсёды буду
Краявід, вясновы лад.
І ніколі не забуду
Рагачоўскі далягляд.
27.03.2021


Рецензии