Ах, бульбачка!

Жыць не можа беларус без бульбы-
На яго стале яна ўвесь час.
Кажам “дзякуй!”за яе Калумбу,
Што прывезці змог яе да нас.               

      ***
З нашай бульбы беларускай
Столькі страў, што не злічыць.
Калі ешь яе з капусткай-
За вушамі аж трашчыць.
Мы драчону абажаем,
Са смятанай калдуны.
Вас таксама запрашаем
Да прысмакаў гэтых мы.
Прыпеў:
Ах, бульбачка! Ах, бульба!
Розная па колеру яна.
Ах, бульбачка! Ах, бульба!
За яе смачнейшае няма.
Печаная, вараная, смажаная
Даспадобы бульбачка ўсім.
Гэтая культура вельмі важная,
Мы таму заўжды ёй даражым.

Усім вядома і за межай
Беларускай бульбы смак.
Спрабаваў з ёй кожны ежу
Пад гарэлку ці каньяк.
Як жа ёй не ганарыцца-
Лепш у свеце не знайсці!
Трэба толькі клапаціцца,
Каб яна змагла расці.
   Прыпеў.

Не шкадуем угнаення,
Каб вялізнаю была,
Каб пад восень узаемна
Ураджай яна дала.
І працуем мы ўсё лета,
Полім бульбу кожны раз.
За гародніну за гэту
"Бульбашамі" клічуць нас.

     Прыпеў.


Рецензии
Здравствуйте, Тамара! Здорово, образно, ярко. Да картошка и ещё рассыпчатая, да сваренная в мундирах и с квашенной капустой и с сальцом. Объедение! Пища Богов!!!
С уважением к Вам, Очарование!Даже я есть захотел. Да Вы меня раззадорили на аппетит.
Георгий Петрович Мединцев

Георгий Мединцев   25.01.2022 15:34     Заявить о нарушении