Прабалбатала нешта сойка...

Прабалбатала нешта сойка,
Але ж яе не зразумець.
Сініца заспявала звонка,
Прыгожы спевы — чутна медзь.

Каршун з’явіўся нечакана,
Прысеўшы на суседскі хлеў.
Ды скасавурыўся старанна —
На дробных птушак паглядзеў.

Умомант ўсё нырнулі ў тую,
Улаштаваліся хутчэй.
Вядома ж — туя іх ратуе,
Заслонай ад чужых вачэй.

Застрахаваны ад нягоды,
Бо туя птушачак не здасць.
Законы цяжкія прыроды,
Ды шанец выжыць туя дасць.

Трывогу сойка абвясціла,
Абачлівасць —  яе канёк.
Ды зоркі зрок — магутнай сілай,
Шчаслівы выдаўся дзянёк.

Каршун сядзеў, сачыў — галодны.
Надзейна  птушак укрыццё.
Ляцеў, кружыў сняжок халодны,
Зімы цягнулася жыццё.


Рецензии