Замiлаванне адчуваю...

Замілаванне адчуваю,
Напішацца кароткі верш.
Вайны нягодам спачуваю —
Няхай усім жывецца лепш.

Належным чынам адбудуюць
Краіну родную сваю.
Вятры шаленства хай не дуюць,
Надзею я не затаю.

Чужацкі розум не патрэбен.
Не мае кошта досвед свой.
Чужынец нібы жорсткі грэбень, —
Збанкрутаваць, наблізіць збой.

Няхай жа кожнаму шанцуе,
Любы народ павінен жыць.
З запалам вораг пагарцуе,
Пакуль зямля не задрыжыць.

Не раз ў гісторыі бывала,
Што доўга цешыўся  чужак.
Ды згінула яго навала,
І след зарос ад тых вужак.

Замілаванне адчуваю —
У розум света вера ёсць.
Нягодам шчыра спачуваю,
Згінь, прападзі, нязваны госць...


Рецензии