Кожны кастрычн к нанова закохвацца

кожны кастрычнік нанова закохвацца
рабіцца празрыстай, трымцеючай, крохкай
прагнуць прытуліцца, зліцца, зьнікнуць
зазіраць у вочы маўкліва, нязвыкла

Казаць

дазвольце зрабіць вас сваёю маёмасьцю
прысабечыць вас нібы каштоўнасць
не зважайце на тое, што мы незнаёмыя
я проста заўважыла вас раптоўна

Кахаць

дазвольце зрабіць вас сваёю уласнасьцю
зацягнуць вас у нетры свайго асабістага
бо вамі хочацца любавацца і ласавацца
лавіць у далонь як сняжынку ці іскру


_____
14.10.2021


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →