Снег

Засняжыла наваколле.
Не відаць шляхоў, дарог...
Колькі ў белі гэтай болю,
Веры ў лепшае, трывог!

Колькі згубленых сумленняў,
Неспадзеваных ахвяр!
Клдькі веры на спасенне
Лёс страсае з снежных хмар!

Вецер колкі рве ўспаміны -
Сум, вяселі, смерці жах…
Ты адзін па полі мінным
Йдзеш у снезе па крыжах...

Кожны крыж - жыцця імгненне,
Кожны крок наперад - шах
Летуценні, летуценні -
Па заснежаных шляхах.

Засняжыла наваколле...
Сціхла бура, снег - радном.
Толькі боль з грудзей на волю
Вырываецца, як гром.


Рецензии