Грамадзянская жонка дзядули Мароза

Цяжарная завея ладзіць на дарогах пасткі.
Ні міласці, ні ласкі
Яна не знае.
Злая...
Злая Грамадзянская жонка дзядулі Мароза.
Першая,другая...дзевята-дзесятая доза.
Досыць.
Халоднае цела
Вельмі ўмела
хавае адценні,пачуцці,
ненабрынялыя грудзі.
А вакол-машыны й людзі,людзі,людзі
I прагныя агнi бясконца-шматпавярховых хат,
(I прагная агнiстасць бясконца-павярховых хат),
Нібыта вачаняты ненароджаных ваўчанят.
Заглядвае ў дзіцячыя калыскі,
Шукае,шалее й сцеле нізка-нізка
Яна-такая.
Зусім чужая
Нелюбімая і нежаданая
Завея цяжарная...
-----
Цяжарная завея ладзіць на дарогах пасткі.
Ні міласці, ні ласкі
Яна не знае.
Злая...
Злая Грамадзянская жонка дзядулі Мароза.
Першая,другая...дзевята-дзесятая доза.
Досыць.
Халоднае цела
Вельмі(Надзвычай) ўмела
хавае адценні,пачуцці,
ненабрынялыя грудзі.
А вакол-машыны й людзі,людзі,людзі
I,нібы вачаняты ненароджаных ваўчанят,
Гарадскiя агнi бясконца-шматпавярховых хат
Заглядвае ў дзіцячыя калыскі,
Шалее й стогне,сцеле нізка-нізка
Яна-такая.
Зусім чужая
Нелюбімая і нежаданая
Завея цяжарная...

----


Рецензии