У майстэрнi

Ён, ох, не любіць непарадку,
Усё ў майстэрні паскладана.
Агледзіць палатно спачатку,
Сюжэт задумае складаны.

Абрыс прыгожы намалюе,
Намер свой, нібыта, пакажа,
Задуму, што яго хвалюе,
Імгненна ў вузел сэнс завяжа.

Гадаеш: «Можа, то дрывотня?»
У ёй запас ляжыць нядрэнны...
А можа, цёмна падваротня,
Праход, што брукаван каменнем?

Мастак малюе... тайна гэта.
Пытаеш: «Можа, пень трухлявы?»
Цікавішся: «Якая мэта?»
Рагоча: «Гэта ў лазні лавы...»

Тут мімаволі засярдуеш:
Глядзіш на ўсё цвярозым вокам.
Насмешкі, пэўна, не даруеш...
Яму блазенства выйдзе бокам...


Рецензии