Мне б сняжынак м л ёёёёёёёёёёёёёён

Снега нет.

Зіма скупая.

Аблівае

Дождж мярзотны,брыдкі,гідкі

Мае бровы,боты,лыткі…

Дзень кароткі,нібы брэх.

Сонца выпаўзе з-за стрэх

І хаваецца ізноў…

Мая Белая Любоў!

Багародзіца Зіма!

Дзе ж ты,Любая?!!! Няма…

Каля ложка парасон.

Зноўку сніцца летні сон…

-         Сяджу я на ганку,
Чакаю маланку-.
Бліскучую злючку,
А дожджык- калючка
Ужо насваволіў:
Зняволіў
Лілеі,петуніі,ружы.
Вялізныя лужы
Наліў небарака.
Сабака

-          З намоклаю с *акай
шукае прытулку...
Раскаціста,гулка-
Над лесам,над рэчкай.
Усе звераняты, усе чалавечкі
Хаваюцца ў норкі,машынкі ці хаткі.
Хвалююцца мамкі,хвалююцца таткі.
А цёмныя хмары,
нібы у кашмары,
Штурхаюцца,б'юцца
І градам плююцца.
Я самая смелая! Іх не баюся!
Бо з мамай і татам! Я гучна смяюся!
І зноўку да ранку
Бліскоча маланка!-

-         

Каля ложка парасон.

Зімні ранак. Летні сон.

Мне б сняжынак міііііііііііііліііііііііііііёёёёёёёёёёёёёён….!!!!

-         


Рецензии