Праз усё жыццё...

Я пра маці узгадаю
І ў мінулае збягаю...
Зноў дзяцінства успаміны
Паплывуць як ручаіны...

Мама, любая матуля,
Ты- красуня і  чысцюля.
Як ты хораша спявала!
Нас спяваці  вывучала.

Размаўляла з кожнай кветкай,
Як з малою любай дзеткай.
Я таксама іх шкадую,
Унучаня на тым гадую.

Маці добра малявала
(Мела талентаў немала).
Я зайздросціла сабе:
“Цуд! Не мама у цябе!”.

Усё жыццё перабіраю:
Няма шчасця. Боль без краю...
Маці выліла шмат слёз
(У мяне  падобны лёс...).

Цяжкія з ёй неслі страты:
Жахам поўніліся хаты...
Алё трэба было жыць, -
Гэты боль не падзяліць.

Шмат гадоў ужо без мамы
(Чорныя на сэрцы плямы)...
Мама- свет мой быў адзіны.
Успаміны... Успаміны...

Пазіраю моўчкі у неба...
Божа  мой, як мама трэба,
Як яе мне не хапае, -
Без яе  жыццё мінае...


 
 Студзень 2022    
На фото - Моя Мама в молодости.


Рецензии