***

Мільёны рыфмаў і мільёны думак
Спускаюцца штодзённа да людзей,
Каб адшукаць у вершы свой прытулак,
І перадаць ход часу і падзей.

Зямля ў Сусвеце -- тонкая спружына.
Яна кіруе лёсам і жыццём,
Яна штурхае кроў у нашых жылах,
Паказвае на шлях, якім ідзём.

Усе сустрэчы нашы і расстанні
Нясуць здавён вядомы Богу сэнс.
Вось толькі людзі верыць перасталі.
А страта веры -- ёсць для думак стрэс.

Ці не таму нам дзень здаецца шэрым,
А блізкі чалавек -- такім далёкім.
Калі ў душы няма ні кроплі веры --
Людзей пачуцці хутаюць аблокі.

17.12.2021.


Рецензии