Сонца у сцюдзёнай вадзе

Памылася сонца ў сцюдзёнай вадзе,
Ды косы свае расчасала.
Сонца зямлі падарыла спадзеў,
Каб вера ў жыццё не згасала.

Той, хто за сонцам па крузе хадзіў --
Змог бачыць ягоную стому.
Цяжка быць дужым, калі ты адзін
З работы шыбуеш да дому.

Даруем мы сонцу ўсе хмурыя дні,
Што дораць зямлі вясёлку.
Хтосьці сказаў мне: вясёлка ёсьць німб,
Які вырастае звонку.

Хацеў запярэчыць таму дзіваку,
Ды сонца зацьміла ўсе словы.
Да промняў яго працягнуў я руку
І боскай крануўся мовы.

08.01.2022. Заслаўе


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →