***

Нас усіх абулі ў лапці,
Павялі праз церні ночы.
Больш няма надзеі ў хаце --
Мы па шляху здрадным крочым.

Ні свабоды, ні спачыну,
Ні жытла для беларуса.
Не гарыць надзей лучына --
Стол застаўся без абруса.

Нашы целы без кашулі --
Быццам мова без народа.
Што цяпер зямлі скажу я?
Дзе шукаць яе свабоду?

У царкве -- папы-гэбісты
Свой статут Хрысту трактуюць.
Шлях ягоны верны, чысты
Нават вера не ратуе.

Стаў прыход злачынным месцам,
Дзе на першым плане -- грошы.
Дзеля іх праводзяць мессы
Палітычныя Гаўрошы.

Плача ноч счарнелым воскам --
Дзе ні глянь -- паўсюль трывогі:
Вымірае горад з вёскай,
Параслі травой дарогі.

08.01.2022. Заслаўе


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →