Пахвала святой дзеве Марыi

Слаўся, слаўся, святая Марыя,
Якая ад Духа дзіця нарадзіла!
У Віфліеме ўсе гаварылі,
Што гэта цуда, што гэта дзіва.

Слаўся, слаўся, святая Марыя! --
Казалі валхвы той бязгрэшнай дзеве.
І падарункаў ёй надарылі ,
Ды шкураў  авечых восем, ці дзевяць.

Слаўся, слаўся, святая Марыя!
Бог даручыў табе лёс чалавечы:
Сына свайго, пра каго гаварылі,
Бо гаварыць людзям трэба аб вечным.

Слаўся, слаўся, святая Марыя!
Ад Ірада-звера з дзіцяткам хавайся.
Хутка сын вырасце.
Мукі ён прыме.
Слова ягонага моцна трымайся.

Слаўся, слаўся, святая Марыя!
Веруй у сына, Богу маліся.
Веры святое Гасподзь не адрыне,
Сэрцам жаночым над лёсам схіліся.

09.01.2020. Заслаўе.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →