Шляхi

Шляхі-шляхі... На кожным шляху людзі.
Куды ідуць, чаго патрэбна ім?
Якая вера люд штодзённа будзіць,
А, можа, Бог, што ўсім спявае гімн?

Кіруе Ён пачуццямі народа,
Які не згодны ў рабстве болей жыць.
Ці не таму прыдбала сэнс Свабода,
Што на Шляху памкненняў тых ляжыць?

Хто крочыць да яе -- той здабывае
Любоў і ласку, міласць і спадзеў...
Свабоды без змагання не бывае.
Свабода без надзеі прападзе.

Пакуль мы ёсць -- ідзём па Шляху Божым.
Яднаем думкі і нясём святло.
І веру продкаў у малітвах множным,
Каб памяць нашу не кранула тло.

23.12.2021. Заслаўе


Рецензии