Струна

Абарвалася нацятая струна --
Без яе жыццё маё -- маркота.
Я яе так многа раз кранаў,
А цяпер -- струна застыгла ў нотах.

Я хацеў з ёй вельмі доўга жыць
І да грыфа пальцамі прытульваць...
Што з табой зрабілася, скажы,
Ці табе у строі больш не ўтульна?

Першая струна на Новы год
Абарвала ўсе мае жаданні:
Памяняла думак вольны ход,
Як цыганка з картамі ў гаданні.

Пройдзе боль --
Змахну рукою сум.
Памяняю струны на гітары,
І сустрэну новую вясну,
І расквечу спевам свае мары.

02.01.2022. Заслаўе


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →