Адаму Мальдзiсу

Пакідаюць волаты мой край:
Адыходзяць ціха, непрыкметна.
Шлях барацьбітоў -- дарога ў Рай,
Дзе няма зімы -- ёсць толькі лета.

Вечным шляхам мкне да зор душа,
Каб з вышыняў кожнаму ўсміхнуцца.
Да сяброў Адаме паспяшаў:
Паспяшаў, каб больш не размінуцца.

З Беларуссю жыў, у сэрцы нёс
Яе доўгай памяці ўспаміны.
Забірае лепшых сквапны лёс:
Тых, каго забыць мы не павінны.

Як жа многа вырасла крыжоў
На зямлі пакутнай Беларусі?
Сябра Караткевіча сышоў --
Белы снег застыў у чорнай скрусе.

03.01.2022.Заслаўе


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →