Родны кут

Беларусь -- мой голас і душа:
Песня лёсу і матулі кросны.
Да яе з чужыны я спяшаў,
Каб пачуць той пах,
Што дораць вёсны.

Без яе -- не маю я жыцця.
І надзеі з радасцю -- не маю.
Я -- Палесся вольнае дзіця,
Што другога краю не ўспрымае.

З першых крокаў я адчуў красу
Той зямлі, што дыхала вясною.
Праз усё жыццё той пах нясу,
І дзіўлюся мамінай касою.

Сталі мне сябрамі ўсе лугі,
І бярозкі, што зіхцяць, бы свечкі.
Тут шапочуць з рэчкай берагі,
Тут ідзе цяпло ад роднай печкі.

Родны кут -- дарогі і сябры:
Песня дзён, што стала песняй лёсу.
Баравік з сямействам у бары,
Ды рачны пясок, дзе ходзіш босы.

І пакуль жыве яго краса --
Жыцьме ў сэрцы чалавечым песня,
Як на лузе Прыпяцкім раса,
Як стагі высокія Палесся.

26.12.2021. Заслаўе


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →