Зязюля

- Мар`я, Мар`я, тэлеграма,
Паштальён прынёс нам вестку.
Едзе сын, не за гарамi,
I вязе дамоў нявестку.
Пiша мае падарунак,
Дзiва будзе ўсiм суседзям.
Пазайздросцiць хай нам Дуня,
Пазавём у дом паснедаць.
Хай падзiвiцца на сына,
Якi стаў у нас багаты,
Бо зайздросцiць, ёсць прычына -
Разнясе няхай па хатах.
Толькi што за дзiва гэта?
Як ты думаеш, Марыля?
Ён навёз, з табой адзеты,
Мо пасцельная пярына?
- Адчапiся, Мiкалаю,
Прывязе, тады i ўбачым.
Пачастункi лепш шукай вунь,
Стол накрыем не жабрачы.
Нам бы ведаць, што за краля,
Ахмурыла за мяжою?
Жонку мы сваю шукалi –
Ён сасватаўся з чужою.
- Сам знайшоў, яно i лепей,
Можа й добрая дзяўчына?
Мудрых ёсць у белым свеце,
Не турбуёся без прычыны.
- Лезь у склеп хутчэй за салам,
Кумпякi знiмай ля печы.
Бо суседзi будуць валам
Паглядзець iсцi, дарэчы.
I на жонку, i на дзiва
Будуць пялiцца ля хаты,
Ну а мы з табой, мажлiва,
Iх за стол, хай будзе свята.
У гатоўцы, падрыхтоўцы,
Час прайшоў, як дзве хвiлiны,
Загудзелi  ўсе вяскоўцы:
«Сустракай, Марыля, сына.
Сумак многа, чамаданаў,
А якая прыгажуня!
Многа ёсць гарэлкi чанаў?
Павiншуем разам, дружна!»
Пах разносiцца па вёсцы,
Ушаноўваюць суседа,
Вецер музыку разносiць,
Люд бяжыць яго праведаць.
Сын нарэшце свой гасцiнец,
Адчыняе перад бацькам.
- Вось пабач, дару часы вам,
- Ой, прыгожыя, як цацка!
- Тут вось дзверцы, там зязюля,
Як гадзiна, дык кукуе.
- Бач, прагрэс, куды шагнулi,
Не спалохацца б са сну мне.
Разглядаюць людзi цацку,
Адчынiць спрабуюць дзверцы.
- Не палохайце знянацку,
Ёй не час яшчэ – паверце.
Пагасцiў сын i паехаў,
Пра зязюлю ходзяць слухi.
Хоць бы раз, як на пацеху,
Патрымаць, узяць у рукi.
Прыручылi як зязюльку,
Цэлы дзень сядзiць у клетцы,
Мо сусед ёй даў пiлюльку,
Каб не грукала па клетцы?
Дзень, другi – яды не просiць,
А кукуе вельмi спраўна,
Ды шкада, што супраць ночы
Гук разносiцца зларадны.
За мяжой не прывучылi,
Адпачынак даць у хаце.
Так спявае, з усёй сiлы,
Мо прасунуць шматок сальца?
Галаву задурыць ноччу,
Можа дзверцы на засоўку,
- Я прашу – яна стракоча,
Нi гадзiнкi не замоўкла.
Вечарком прыйшла суседка,
- Заўтра будзем жацi жыта,
Тут зязюлька з сваёй клеткi,
У адзiнаццаць з вiзiтам.
Многа што пачуць патрэбна,
А зязюльцы няма справы.
Дзед палохаў яе стрэльбай,
Ды не збiлася з актавы.
Раззлаваўся наш Мiкола,
Ды закрыў за пташкай дзверцы.
Надаела ты , назола,
Захацела маёй смерцi.
Ну а заўтра з жонкай разам
Просяць гучна прабачэння:
«Не крыўдуйся, мы вось з квасам,
Памiняй сваё рашэнне».
А зязюля цiха, моўчкi,
Не спявае ўжо як месяц.
Пiшуць сыну, каб замовiў,
Каб запела хоць на трэцiм.
Ды зязюлька, што з замежжа,
Дубiнцам не даравала.
Марна -  крыўдзiлася, смешна,
Выйшла б, з`ела кусок сала.


Рецензии
Очень интересное стихотворение! С юмором, красочно! Я сначала прочитала в оригинале - поняла все и без перевод. А потом включила перевод!.. Лучше б я этого не делала! Там - кошмар...
Нет! Ваши стихт лучше читать в оригинале!
С праздником Вас, с Рождеством!

Елена Гаврилястая   07.01.2022 13:42     Заявить о нарушении
Спасибо, Вас также с праздником! Божьей благодати. Переводчик с белорусского очень неказистый, с Вами согласна.

Мария Мучинская   07.01.2022 16:10   Заявить о нарушении