У казцы

У казцы цуды
Побач з праўдай
Ідуць дарогаю
Адной.
Там мужыка
З ягонай хаты
Чорт выганяе ў свет
З сям`ёй,
І зло святкуе
Перамогу,
Ды толькі ведаем
Фінал:
Мядзведзь акажа
Дападмогу,
Калі мужык ужо
Не чакаў...
За гэта казкі
Мы і любім,
Бо верым дужа
У хэппі энд.
Прыемна ведаць:
Зло знічтожыць
Адважны, моцны
Супермэн.


______
P. S. Калі маеце час, паслухайце казку:

 https://youtu.be/ua1arOc0U-w


Рецензии