Вочы
У іх, цалуючы, таплюся.
На падвячорак плача восень,
А я праз дождж з цябе дзіўлюся.
Зіма марозам чысьціць неба,
Адзела зорачкі ў блакіт.
Ды толькі дзьве мне зоркі трэба:
Тваіх вачэй я раб, найміт.
Вясною ярка блысьне сонца
Сваімі промнямі праз лёд.
Зазьзяюць цяплынёй бясконца
Ўсё тыя зоркі - сэрца мёд.
Вачэй спаткаю бляск гарачы,
Іх зноў цалую асьцярожна.
З табою быць, і не іначай,
З табой і з летам, калі можна...
Свидетельство о публикации №121122401050
Светлана Шакула 24.12.2021 20:25 Заявить о нарушении