Трэба трымацца... змагацца...

Сёння прыйшлi,
Заўтра ня будзе -
Зноў будуць хлусiць
Нядобрыя людзi...
Трэба трымацца (змагацца)...

Здзекi i смерцi,
Хвалi праклёнаў -
Фарбаў хапае...
Не да законаў...
Трэба трымацца (змагацца)...

Што далей будзе,
Богу вядома,
Бiблiя кажа -
Найперш было Слова...
Трэба трымацца (змагацца)...

05.10.2021


Рецензии