Так, вечар прыходзiць...
Так вечар прыходзіць лірычнаю зданню…
Юлі Таўбін
Так, вечар прыходзіць,
А лірыка – зданню
Трывожнаю зноў мільгане,
А я праганяю яе, як загану,
Праводжу душою,
Як дзень у акне.
Так, вечар прыходзіць,
Так хутка прыходзіць,
Як сталасць праходзіць.
І вось ужо старасць,
Як здань з таго свету,
Прыходзіць без лірыкі
Нават к паэту.
А лірыка зданню
Трывожнай мільгае.
Навошта яна мне?
Ды Бог яе знае!
20. 12. 2021 г.
Свидетельство о публикации №121122008101