Мая Беларусь песня

МАЯ  БЕЛАРУСЬ
Словы, музыка, выкананне
Марыі Якімук

Ручайкі і ў пушчах крыніцы,
І бярозкі ля рэчкі Лясной.
У чыстым небе вясны бліскавіцы,
Сіні лён у карагодзе з вясной.
Ты, мой краю, любімы мой краю,
Я цябе ўсім сэрцам люблю.
Пра цябе, Беларусь, я спяваю
Пра сваю дарагую зямлю.

Беларусь – гэта сінія далі,
Беларусь – гэта вочы азёр,
Беларусь – то рабінак каралі.
Беларусь – гэта шыр і прастор.
Не забудзься, мой брат беларусе,
Куды б лёс твой цябе не загнаў,
Што ёсць край, самы лепшы на свеце,
Дзе радзіўся і шчасце спазнаў.

Дык красуй, багацей разам з намі,
Беларускі любімы мой край,
Ганарыся сваімі сынамі
І, як ружа, вясной расцвітай.
І ў Брэсце я сёння спяваю,
Тут жыву і табой ганарусь.
І мы верым, што шчасце спазнае,
Расквітнее, мая Беларусь!


Рецензии