Светлай памяцi Рамана Бандарэнкi

Удар быў моцны.
Удар -- без сведкі.
Няма Рамана --
Ёсьць толькі кветкі.

Святло лампадаў
Хістае цені.
Навокал -- здрада,
Ды кроў на целе.

Даруй нам, браце,
Што мы не ўсталі.
Наш боль у страце --
Мы доўга спалі.

Быў сон трывожны --
Цяпер мы выйшлі.
Ты ў сэрцы кожным --
Ты нам не лішні.

Адкажуць каты
За здзек з народа.
Мы знішчым краты.
Віват, Свабода!

Смерць не параза,
А перамога,
Калі нас разам
Вядзе дарога

Да той Радзімы,
Да той надзеі,
Дзе мы праўдзіва
З ёй лёс раздзелім.


Рецензии
Вітаю. Жыве Беларусь

Вершы   22.12.2021 01:02     Заявить о нарушении

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →