Роздум

Вадой каменьчыкі абмыты,
Мінае спраўна іх ручай.
Журыцца слуп, плюшчом абвіты.
Я разумею той адчай.

Быў слуп прыгожым моцным дрэвам,
Але ад часу састарэў.
Яго віталі птушкі спевам,
Ён выдзяляўся сярод дрэў.

Ды час не мае спачування,
Засох, прайшла яго пара.
Няма другога спажывання,
Пад корань цягнецца нара.

Магчыма, што жыллё лісічкі,
А можа выдра там жыве?
Спытацца можна ў сінічкі,
Яна аб нечым мне пяе.

Стаю ў роздуме глыбокім.
Карысны слуп, пакуль стаіць.
Пяе ручай пад самым бокам,
Нара сакрэт свой затаіць.


Рецензии
Здорово, однако, написано!

Людмила Барламова   21.12.2021 04:25     Заявить о нарушении
Спасибо за отзыв, Людмила! С поклоном!

Татьяна Цыркунова   21.12.2021 12:05   Заявить о нарушении