Леанiды

Аднойчы я працяў паглядам неба,
Ды абудзіў ля зорак Беларусь.
Сягоння ў кожным з нас жыве патрэба
Святло нябёсаў на зямлю вярнуць.

Ці не таму імчацца Леаніды,
Каб асвяціць зямлі і неба шлях?
А мы глядзім, не падаем і віду,
Што воля дум у сэрцах узышла.

Яна зіхціць святлом у кожным доме,
Праменнем  думак абуджае дзень.
Я той палёт убачыць сёння здолеў --
Ён мой народ да волі прывядзе.

Згарала зорка яркая ў нябёсах,
А я пачуў душы яе пасыл:
Каб жыць у шчасці -- паяднайся з лёсам,
Калі ты ёсьць дачка зямлі, ці сын...


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →