Н

Мы крочылі па клавішнаму бруку.
Ты з кропкі "П", а я, вядома, з  "У",
Каб вечарам сустрэцца у фэйсбуку,
Забыць аб тым, што ноч была для сну.

Я напісаў табе ўсяго тры словы,
А ты ў адказ мне напісала пяць.
Мы выткалі не дыялог, аснову,
Прыдумалі, як нам дваім не спаць.

Здавалася, што нас з'яднала вечнасць,
Што гэта ноч калісьці ўжо была .
Гавораць: час старыя раны лечыць.
Над намі поўня паваю плыла.

Ты ў гэту ноч была ярчэй, чым зорка.
Тваё святло я сэрцам адчуваў.
Яно было ў душы маёй і звонку --
Я ў свет кахання дзверы адчыняў.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →