Без ворагау

Без ворагаў на свеце не пражыць,
Калі ты хоць на нешта здатны.
Я ворагам умею даражыць,
Ён для мяне ўзор выдатны.

Ашчэрыцца, нібы сапраўдны воўк,
Прагледзець гэта немагчыма.
Адвернешся, а ён зубамі: шчоўк!
Ніколі не прапусціць міма.

Панадзіцца падбегчы, пакусаць,
Паклёп узвесці хутка, спрытна.
Бялізну ў гразі каб прапаласкаць,
З усмешкай злоснаю, яхіднай.

Ды мне зласлівец, як мінулы снег.
Навошта мне аб ім журыцца?
Яго турботы выклікаюць смех,
Пляткар дарэмна мітусіцца.

Без ворагаў на свеце не пражыць.
Яны паплечнікі ўдачы.
Я ворагам умею даражыць.
Ёсць вораг? Пэўна, нешта значу...


Рецензии
Понравилось,особенно концовка.Шчыра дзякуй.

Геннадий Трутько   18.12.2021 11:15     Заявить о нарушении
Гэта Вам, Генадзь, шчырае дзякуй!
З павагай вялiкай!

Татьяна Цыркунова   18.12.2021 13:46   Заявить о нарушении