Снежаньскае

Край кіліма доўгае начы
Адхіну... Палёт убачу зорны,
На шляху імкліва-метэорным
Б'юцца вобзем, аж душа крычыць...

Іх трымценне - хваляй на плячы,
Скрозь прасцяг  кранае вейкі, скроні...
Шапацяць Піліпаўскім бяздоннем
Ад тугі каб сэрца палячыць.

Значаць знічкі рыскай неба ўслед,
Вось чаму злятаць уніз іх доля?..
І пачую: план -  Высокай Воляй
З жыццядайным Словам на чале...

Вуха прыхілю да таямніц
На яшчэ зямных крыжах-дарогах,
Кінь журбу, - мне Кастар з вышыні, -
Глянь, Усход рыхтуе Зорку Бога.

13-14.12.2020    Ядвіга Доўнар(Кур'яновіч)


Рецензии
Добры вечар, мiлая Ядвiга. Прачытаушы гэты верш, адразу акунаешся нiбыта у старажытнасць, у даунiну, дзе усё было iнакш i жыццё, i людзi, i знiчкi у Пiлiпаускiм бяздоннi. Вельмi пяшчотны i прыгожы верш! З павагай i цяплом да Вас, Тамара

Тамара Родник   06.01.2022 18:08     Заявить о нарушении
Добры вечар, Томачка. Так, крыху акунаешся ў даўніну, ды назіраючы снежаньскі зарапад, а дакладней метэорны паток Гемініды(ад сузор'я Блізнят), шкадуеш трохі, як яны згараюць ў паветры, альбо валяцца на зямлю... І міжволі прыходзяць параўнанні з адгарэўшымі зоркамі зямнога шляху чалавека... Але ж хочацца спадзявацца, што душы ў небе з'яўляюцца новымі зоркамі.
Томачка, з Новым годам і Калядамі Вас!
З найлепшымі пажаданнямі і шчырай падзякай за водгук,

Ядвига Довнар   06.01.2022 18:34   Заявить о нарушении
На это произведение написано 6 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.