Заняпад

Старая хата спарахнела,
Калодзеж высах, абмялеў.
Здзічэла вішня ды здрабнела,
А клан мурашак асмялеў.

Мурашнікі па ўсім падворку.
Амаль засыпаны ставок.
Буслоў няма, не чуць гаворку,
Зарос малінаю равок.

Там толькі вужыкам прыволле,
Ніхто не патурбуе, не...
Ды ноччу вожыкам раздолле.
Пляцецца плюшчык па сцяне.

Поўнаўладная прырода
Пляцоўкаю для паўзуноў.
Пануе паміж імі згода,
Жыццё не ўваскрэсне зноў.

Няма каму цяпер сяліцца.
У сядзібу заняпад прыйшоў.
Тут пустазелле весяліцца,
Хмызняк прытулачак знайшоў.


Рецензии
Таццяна, вельмi добра напiсана, мне спадабалася!!! Дзякуй за цiкавы верш!!!
З цяплом и павагай,

Таня Баньковская   15.12.2021 11:06     Заявить о нарушении
Шчыра дзякую, Таня, за добры водгук!
З удзячнасцю ды павагай!

Татьяна Цыркунова   15.12.2021 12:57   Заявить о нарушении