Першаснежаньскае

З першаснежаньскай мяцеліцай
Пунктуальная зіма
Чысцінёй халоднай сцелецца
На падворак. Нездарма
Ветру скардзіўся знядужаны
Небарака лістапад.
Наліваў слязамі лужыны,
Змрокам шэрым хутаў сад.
Разумеў: лісты апалыя
Не вяртае каляндар...
На абшары палінялыя
Сыпле зімка шчодры дар.
Сёння зноў у трэндзе белае,
І маўклівы беражок
Над рачулкаю самлелаю
Прыбіраецца ў сняжок.


Рецензии