Я не псавау дзяцiнства Грэце Тунберг...
Я не псаваў дзяцінства Грэце Тунберг,
Бо я Зямлю нічым не саграваў:
Не вырубаў тайгу, не пляміў тундру –
Ні нафты ў ёй, ні газу не шукаў.
Не абяцаў нікому рай жыццёвы
І бежанцаў з Усходу не прымаў.
Хвалю свой край, нібы пустагаловы,
І летась пост (Піліпаўку) трымаў.
Не ўзяў чужога, нават у калгасе,
За газ, святло штомесячна плачу,
Па кальцавой другой я езджу трасе,
Па аўтабану ездзіць не хачу.
І творчасцю я гандляваць не ўмею.
Каб быў мастак, наквэцаў бы партрэт
Правадыру якому, бармалею,
Ды я дурны безкнігавы паэт.
Але жыву! Мне многія зайздросцяць.
А значыць, не дарэмна я жыву.
Бывае, ў Нэце вершык перапосцяць,
Тады і я ўзнімаю галаву…
Я не псаваў дзяцінства Грэце Тунберг,
За “рускі мір” нідзе не ваяваў,
Ні кветачкі я не сарваў на клумбе,
Ні долара ні з чым не зрыфмаваў!
10. 12. 2021 г.
Свидетельство о публикации №121121003804