Не разумею песiмiстау

Не разумею песімістаў,
Ім даспадобы чорны колер.
Шаную слаўных аптымістаў,
Якіх усё ж на свеце болей.

Як пераносчыкі хваробы,
Заразны выгляд песімістаў.
Проціпрыродныя асобы,
Іх непапраўнасць, непахіснасць.

Непранікальнасцю да праўды
Навечна песіміст закуты.
Недасягальны да парады,
Успрынімае ўсё пакутай.

Недатыкальныя асобы,
Негаваркія, з недаверам.
Усюды бачаць недаробы,
У белы свет зачыняць дзверы.

Шкадую бедных песімістаў,
У іх зашораныя вочы.
Узвышу слаўных аптымістаў,
Са шляху існага не збочаць.


Рецензии