Напластаванне...

Напластаванне сноў, уражань
Трывожыць — думкі чарадой.
Артыкул мой не меньш, чым сажань,
Напісаны адной бядой.

Адкрытасць, сповядзі старонкі,
Агеньчык гумару гарыць.
Гучыць мой голас, чутны, звонкі,
З ім можна доўга гаварыць.

Адлегласць часу скасавана,
Уціхаміранне прыйшло.
Забыта ўсё, што сапсавана,
Прызнанне мрыі прынясло.

Прыладжванне... куды падзецца?
Напэўна, бедства настае?
Так моцна часам сэрца б'ецца,
Яно забыцца не дае.

Напластаванне сноў і думак,
Фальшывасць ліпкіх слоў чужых.
У чым знаходжу паратунак?
У стварэнні вершыкаў жывых.


Рецензии