Першы снег

Першы снег нейкі кволы, няўдалы.
Ледзьве-ледзьве прыкрыў ён палі.
Падбяліў крыху цёмную далеч
Белы ветразь на чорнай зямлі.

Візітоўка зімы наравістай,
Хутка з'явіцца, пэўна, сама.
Гаспадыняй палёў ганарыстай,
Ёй саперніка ў свеце няма.

Пабудуе масты на ўсіх рэках,
Дапаможа ёй бацька-мароз.
Не такая зіма недарэка,
Каб не выканаць хутка пагроз.

Не, яна ўладарыць бліскуча,
Пустаслоўе — не рыса зімы.
Накідае снег купай рашуча.
Дык чаму ж гэтак рады ёй мы?


Рецензии
Цікавий вірш. Сподобалось!

Артур Грей Эсквайр   07.12.2021 13:10     Заявить о нарушении
Вялікае дзякуй, Артур! З павагай ды ўдзячнасцю!

Татьяна Цыркунова   07.12.2021 14:41   Заявить о нарушении