па беларуску 11 вiтаю цябе

Вiтаю цябе  праз сонейка
праз аблачынак строй
пачуццяу цьмяных паклоннiкам
у твой зазiрну  спакой
хай рэчкi лясной цячэннем
прасторам пакашеных нiу
ляцiць маiх мар свячэнне
да вуснау тваiх алiу
адважная хай вавёрка
павольным паветрам прыжку
прыганіць кахання  пёрка
пяшчотай краная шчаку
Мiргнеш сарамлiвай зорачкай
не чуя прычыны той
i тонкай ладонькi дотыкам
змахнеш сумненнi далоу
А потым праз выдыхi спальнi
яшчэ адна ноч адыдзе
няведамай перш асалодай
нам жарсць растлумачыу у сабе


Рецензии