Птушка яскравая...

Птушка яскравая з колерам неба...
Вечная мара, рамантыкаў прыз.
Ім не патрэбна ні хаты, ні хлеба,
Толькі каб споўніўся нейкі капрыз.

Птушка чароўная, рэдкая птушка...
З мора бурштыны яна дастае.
Дзіўныя рэчы здараюцца слушна,
У кожным бурштыне малюнак жыве.

Мае бурштын цудадзейную сілу,
Бокам другім ты яго, павярні.
Ды зазірні ў пласцінку, як міла!
Бачыш Радзімы сваёй карані.

Сонечны, цёплы, магутны каменьчык...
Птушка выносіць яго з глыбіні.
Рэчыва  дзіўнае, нібы агеньчык,
Сам у бурштынавы свет, загляні...


Рецензии