Зiмовы надвячорак

Дзень зімовы спахмурнеў,
Вечарніцу ён сустрэў,
А калі даткнуўся ночы,
То зусім заплюшчыў вочы.

Прыцемак з-за шэрай дымкі
Разгарнуў свае абдымкі.
Дзень прылёг, вось-вось засне
На пуховым тапчане.

Фото_Марианна Головина


Рецензии