Млынар

Старэнькі, з сінімі вачамі,
З сівою доўгай барадой,
Глядзіць, хоць для яго звычайна,
Як кола круціцца вадой.

Ён гаспадар руплівы млына,
Памылак у яго няма.
Сачыць патрэбна вельмі пільна,
Каб не згубіла млын зіма.

Мароз ільдом раку пакрые,
Ільдзіны замарудзяць плынь.
Застануцца аб працы мрыі,
Засне на зіму водны млын.

Але млынар яго не кіне,
Ён з ім пасябраваў навек.
Пакуль ваколле  будзе інець,
Рамонт учыніць чалавек.

Старэнькі, з сінімі вачамі,
Нібыта дзіўны чараўнік,
Не спіць ён доўгімі начамі,
Старога млына вартаўнік.


Рецензии