Жывая вада

Розныя воды iснуюць у свеце.
Вадкасць празрыстая стане жывой.
Мёртвая — чорнай бядой на планеце,
Жудасны, горкi, шалёны напой.

Гучна крынiчка няспынна спявае
Песню вясёлую роднай зямлi.
Верце, ёй, людзi, крынiца жывая,
Дбае яна, каб вы доўга жылi.

Думы аб гэтым — гляджу ў калодзеж.
Ведаю добра з дзiцячай пары.
Улетку ў спёку ён мог охалоджваць
Спраўным магнiтам на нашым двары.

Воды жывыя тачацца з крынiцы,
Нёман збiрае ваду раднiкоў.
Хочацца  ўдоваль вадзiцы напiцца,
Каб далучыцца да слаўных вякоў.

Воды Радзiмы — гаючыя сродкi.
Веру ў гэта з юнацкай пары.
Воду цанiлi разумныя продкi —
Добры калодзеж у кожным двары.


Рецензии