КРОС

Хутка лета  за парог,
Восень ветрыкам халодным
Прывiтанне шле здалёк,
Год, на щчасце, вельмi плённы.

Збожжа вывезлi з палёў,
Ураджай дало багаты,
Лён даўно, даўно адцвёў,
Грае з ветрыкам, кудлаты.

Толькi ўчора прайшоў дождж,
Растапiў зямлiцы корку.
Дзень сягоння вельмi гож –
Бабы рвуць лён на пагорку.

Разам з ветрам шапацяць
Семя поўныя галоўкi,
Быццам зграi мышанят
На гары скрабуцца лоўка.

Песнi льюцца, рогат, смех,
Побач лес багаты ягад,
Лён, шаўковы даўгунец,
Рукi сцеблямi падрапаў.

Час за працай праляцеў -
Незабаўна, як хвiлiнка.
Эха дружны iх распеў
Пакiдала на ялiнках.

Сабiраюцца дамоў,
Абарвалi дружна песнi,
Iх чакае праца зноў –
Гаспадарка, дом i  дзецi.

Вёдры поўныя грыбоў,
Ягад цэлыя пакеты,
Боты, курткi ад вятроў –
Па асенняму адзеты.

Крок павольны, ланцужком –
Ногi стомлены i рукi,
Iдуць з працы ў родны дом –
Праца губiць без навукi.

Поля-свецiк у канцы
Ланцуг бабаў  замыкае,
Цiсне ногi, як шчыпцы,
Доля бабская цяжкая…

Абярнуў хтось галаву
Вока кiнуць на работу –
Ды пiсклявы выдаў гук:
«Памалюся зараз Богу!

У адзеннi, як Адам,
З лесу хтосцi зусiм голы,
Блiзка, блiзка, гора нам,
Ён, напэўна,  нездаровы!»

Авалодаў дзiкi страх,
Полю болi адпусцiлi –
Стала шустрай на вачах,
Дзе жанчына ўзяла сiлы?

Мчыць натоўп, струменiць пыл,
Звон ад вёдраў, трэск пакетаў,
Хто апошнi зразу быў –
Той наперадзе – ракетай.

Выкiдаць iм шкода грыб
Ды i ягады шануюць,
Да плячэй каптан прылiп
У часiну ракавую.

Нам да вёскi дацягнуць,
Ну а там будзе падмога.
Хоць адстаў бы на чуць-чуць,
Прыпынiцца на нямнога.

Ён не клiча, не крычыць,
Толькi ўпэўнена наперад,
Сiлаў нашых дэфiцыт
Дрэннны вынiк дасць напэўна?

Крос прабеглi- тры вярсты,
Дацягнулi да дарогi.
Заляглi там у кусты –
Што за «звер» гэты двуногi?

Смех раздаўся: «Мой сусед,
Да бацькоў прыехаў з Вiльнi,
Троху здэцца i адзет,
Вот у страху начудзiлi!»

З Дубiны жанкi  - агонь!
Ён  - разрад спартыўны мае!..
Дубiнчых  -  на стадыён –
Медалi ўсе атрымаем!...


Рецензии
И снова история,которая меня развеселила!😀Ох и жинки в Дубинах!👍💥😀Огонь!
Несмотря на то,что работы у них прорва,умеют и развлечься!
Прекрасное описание деревенских будней,Мария!👍Очень хочется перевести,чтоб ещё больше людей прочитало.

Светлана Медведева7   29.11.2021 20:14     Заявить о нарушении
Спасибо, я Вам очень благодарна.

Мария Мучинская   29.11.2021 21:20   Заявить о нарушении