На лiк тры

Жоўтым свецяць 
Нам ліхтары.
Хочаш знікнем 
На лік "тры"?
Гэта нашых 
Збянтэжыць сяброў.
Заўтра схлусім 
Што-небудзь ім зноў.
Знічкі ярка
У небе гараць.
Я лічу.
Прамовіла "пяць."
Нас закруціць
У кахання віры.
Згодзен знікнуць
На лік "тры"?


Рецензии