Выбар

За каго ты выйдзеш:
За зямлю, за жонку,
За дачку малую
Ці за грошай горстку?
Даражэйшым лічаш
Гонар альбо хату,
Што ў крэдыт узяў ты,
Калі быў багаты?
У крыві - сумненне,
У руках - трымценне.
Прамаўчаць не зможаш.
Час прымаць рашэнне.


Рецензии