Песня пра хлеб

Так з даўніны ў баку нашым вялося,
Што песні лепшыя народныя – пра Хлеб.
І нездарма жытнёвае калоссе
Вянчае золатам – Дзяржаўны Герб!

І я на Хлеб, як творца, памалюся.
Успомню светла – і сяўню, і серп.
Сімвал Беларусі – гэта белы бусел...
Сімвал дабрабыту – іржаны наш хлеб.

Збіраючы ў дарогу маці сына,
Акрайчык свежы ў сумку пакладзе.
Дамашні хлеб для юнака – святыня,
З чым ён, шчыгол, нідзе не прападзе.

Хлеб на пачэсным месцы ў кожнай хаце,
Дзе ваза з кветкамі…
Дзе ільняны абрус…
Хлеб – знак любові, клопату, багацця,
З чым і жыве пад сонцам братка беларус!


Рецензии