Навошта?

Навошта доўга дакучаў ты мне?
Навязлівасць мазоліць вочы.
Хвастком хадзіў за мною па вясне,
Пачуцці выказаць ахвочы.

На чорным небе ясны месяц ззяў
Карцінаю перад вачыма.
Была, магчыма, сведкай жарсных з'яў.
Не забаўлялі, стрэлы — міма.

Да міласэрнасці ўголас зваў,
Расчуліць пэўна што стараўся.
То плакаў, кленчыў, а то раўнаваў,
То на шалёны крык зрываўся.

Навошта гэты быў спектакль табе?
У чым жадаў мяне запэўніць?
Твае пачуцці — паліва журбе?
Я не магла інакш расцэньваць.


Рецензии