Прамалiнейнасць

Прамалінейнасць раздражняе,
Не кожны можа ацэніць.
Яна двудушнасць праганяе,
Не дбае: можна прагнявіць.

Прадвызначэнне  — слушна рыса,
Дашуквацца істотных мэт.
Не мудраваць з пякельным спісам,
У цемры з'явіцца прасвет.

Прамалінейнасць  — моц і сіла.
У ёй адзначу пазітыў.
Яна паклёпніку не міла,
Яму  — нажом яе матыў.

Пакарыстацца  — гэта можна,
Калі не тычыцца цябе.
Пакрыўдзіць некага абложна,
Каб крыху абяліць сябе.

Абыгрываць ды ўладарыць,
Дзяліць людзей, не прагарэць.
Справакаваць, нагнаць жах хмары,
На гэтым добра рукі грэць.


Рецензии